09.09.2023 года "У здаровым целе  –  здаровы дух!”

11.09.2023

"У здаровым целе  –  здаровы дух!”- пад такім дэвізам прайшоў у новым навучальным  годзе  першы Дзень здароўя ў нашай школе.  Вучні ўсіх класаў (а іх было нямала) прыйшлі ў гэты цудоўны суботні вераснёўскі дзень,  каб правесці некалькі гадзін цікава і з карысцю для здароўя. А пачаўся гэты дзень з пастраення і ўрачыстых слоў намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Л.У.Эйсмант, якая  адкрыла  круглагадзічную школьную спартакіяду.  Затым кожны з вучняў змог знайсці сабе занятак па душы. Вучням пачатковых класаў была прапанавана гульнёва - пазнавальная праграма “Падарожжа ў краіну здаравячкоў. А вучні 5-7 класаў паудзельнічалі  ў  рабоце круглага стала на прыродзе “Бяспека перш за ўсё”, дзе на практыцы пазнаёміліся з правіламі бяспечных паводзін у лесе, каля вадаёма, у час руху па дарозе. Цікавай і карыснай была для вучняў 8-11 класаў ролевая гульня “Будзь асцярожным на дарогах”.  Пра гэта сведчаць шматлікія пытанні вучняў, іх актыўны ўдзел. А завяршыўся гэты суботні дзень легкаатлетычным кросам.Усе вучні прыклалі шмат сіл, каб пераадолець прапанаваную дыстанцыю, але самымі хуткімі аказаліся вучні 5 класа Бобча Сцяпан і Зайчэнка Анастасія, вучаніца 7 класа Мазырка Ганна.

Дзень здароўя  атрымаўся . Кожны з вучняў атрымаў порцыю задавальнення і добрых эмоцый і стаў хоць трошкі, ды больш здаровым.

Члены  ваенна-патрыятычнага клуба “Патрыёт” прынялі ўдзел у добраўпарадкаванне магілы “Невядомы салдат”.