Выпускнику

9 клас

     Па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя выпрабаванні праводзяцца ў  асноўныя тэрміны  з 3 па 10 чэрвеня 2024 года, у іншыя тэрміны – з 19 па 26 жніўня 2024 года.

Дзевяцікласнікі будуць здаваць выпускныя экзамены па:

  1. беларускай мове (пераказ у пісьмовай форме);
  2. рускай мове (пераказ у пісьмовай форме);
  3. матэматыцы (кант­рольная работа ў пісьмовай форме);
  4. гісторыі Беларусі (па білетах у вуснай форме).

     

     

11 клас

Па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі выніковыя выпрабаванні праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага экзамену ў пісьмовай форме.

Для выпрабаванняў па фізіцы, матэматыцы, хіміі, біялогіі, замежнай мове (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай, кітайскай), гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі, грамадазнаўстве (па выбары навучэнца) вызначаны:

  • асноўныя тэрміны 27 мая 2024 года
  • рэзервовыя дні і іншыя тэрміны – у даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні; іншыя тэрміны – 19 жніўня 2024 года.

Даты выпрабаванняў па беларускай або рускай мове (па выбары навучэнца) наступныя:

  • асноўныя тэрміны – 30 мая 2024 года
  • рэзервовыя дні і іншыя тэрміны – у даты правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў рэзервовыя дні; іншыя тэрміны – 21 жніўня 2024 года.