Задачи и функции

                                         МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

на 2023/2024 навучальны год

 

Мэта: стварэнне ўмоў для эфектыўнага функцыянавання і дынамічнага развіцця ўстановы адукацыі, накіраваных на развіццё асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый педагогаў у адукацыйным асяроддзі.

 

Задачы:

  1. Павысіць якасць адукацыі і забяспечыць стабільныя вынікі дзейнасці ўстановы адукацыі праз укараненне ў адукацыйны працэс сучасных педагагічных тэхналогій і методык, накіраваных на фарміраванне і развіццё функцыянальнай адукаванасці вучняў, арганізацыю дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання, прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання, удасканаленне працы з высокаматываванымі вучнямі па падрыхтоўцы да ўдзелу ў алімпіядах па вучэбных прадметах;
  2. Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў праз удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы, удзел у фізкультурна-аздараўленчых святах, акцыях, эфектыўнае выкарыстанне патэнцыялу “шостага школьнага дня”; павышэнне персанальнай адказнасці кожнага педагога за выкананне ўсіх умоў і патрабаванняў тэхнікі бяспекі для забеспячэння і захавання здароўя і бяспечнай жыццядзейнасці вучняў.
  3. Выхоўваць грамадзянскае самапазнанне вучняў, іх адказнасць за супрацьпраўныя дзеянні праз удасканаленне работы ў шосты школьны дзень і канікулярны перыяд, прыцягненне непаўналетніх, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у арганізаваныя формы адпачынку; актывізацыю творчай дзейнасці дзіцячых арганізацый і органаў вучнёўскага самакіравання, пасродках праектнай дзейнасці, укараненне новых падыходаў; эфектыўную арганізацыю інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” з  выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; 
  4. Удасканальваць прафесійныя кампетэнцыі педагагічных работнікаў па пытаннях развіцця і выхавання асобы вучняў сродкамі вучэбных прадметаў, фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў праз актывізацыю дзелавой ініцыятывы, творчага падыходу да справы, самаадукацыю.
  5. Працягнуць працу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі для стварэння якаснага і камфортнага адукацыйнага асяроддзя для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці, пашырэнне спектра платных адукацыйных паслуг, беражлівыя адносіны да матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, актывізацыю працы па зборы другаснай сыравіны, прыцягненне спонсарскіх сродкаў.