Дзень узаемадзеяння з сям'ёй

23.09.2023

Цікава і насычана прайшла чарговая субота ў школе. Усе мерапрыемствы гэтага дня былі прысвечаны вельмі важнаму напрамку выхавання падрастаючага пакалення – сямейнаму. “Узаемадзейнічаем з сям’ёй!”- гэтыя словы сталі дэвізам суботняга дня. Кожны вучань, які прыйшоў у гэты дзень у школу, змог стаць удзельнікам розных мерапрыемстваў. Вучням пачатковых класаў было прапанавана віртуальнае падпрожжа ў мінулае “Мая сям’я”. Пяцікласнікі, сямікласнікі і вучні 8 класа змаглі на гадзіне зносін выказаць свае думкі на тэму “Сям’я – гэта жыццёвая апора”. Падлеткі с задавальненнем выказвалі свае меркавані аб важнасці сям’і ў іх уласным жыцці, аб ролі бацькоў у іх выхаванні і станаўленні іх асобы. Некаторыя вучні нават змаглі за невялікі час падрызтаваць прэзентацыю свайго радаводу.

Для 10-11 класаў праведзена майстэрня зносін “У сямейным крузе мы з вамі жывем”. Вучні гаварылі аб тым, что ў кожнага чалавека павінен быць дом, не проста дах над галавой, а месца, дзе яго любяць і чакаюць, разумеюць і прымаюць такім, якім ён ёсць, месца, дзе чалавеку цёпла і ўтульна. Са словам “дом” успамінаюцца словы “бацькі”, “радзіма”, “род”. Вучні расказвалі аб сваіх сем’ях. Кожная сям’я - гэа своеасаблівы мір, у якім пануюць свае нормы і традыцыі, ёсць свае каштоўнасті, не матэрыяльныя, а духоўныя. Гэта памяць аб продках і іх жыцці. Да сямейных каштоўнасцей можна аднесці шмат чаго: старыя пісьмы і рэчы, расліны, якія пасадзілі продкі і хаты пабудаваныя нашымі дзядулямі і прадзядулямі.

 Удзельнікі дыялога запоўнілі карзіну “Традыцыі”.

Дзень атрымаўся. Напэўна, кожны з прысутных вучняў яшчэ больш зразумеў важнасць сям’і ў жыцці, стаў больш цаніць сваіх бацькоў і родных.