День здоровья

09.12.2023

9 снежня 2023 года ў межах Дня здароўя быў праведзены шахматна-шашачны турнір сярод вучняў 5-11 класаў. Удзельнікі турніру былі падзелены на 2 ўзроставыя групы: 5-8 класы і  9-11 класы. Вучні малодшай групы гулялі ў шашкі, а старэйшай – у шашкі і шахматы. Пераможцам турніру ў малодшай узроставай групе стаў Шумель Уладзімір. У другой групе сярод  шашыстаў перамог  Марцішак Аляксандр, а сярод шахмацістаў – Аўдзееў Раман і Іваноўскі Яўген.

Дзень здароўя для вучняў 8-11 класаў працягнуўся удзелам  у конкурсе  рэкламы  здаровага ладу жыцця. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем прыдумвалі рэкламныя буклеты, плакаты,  якія адлюстроўвалі  іх уяўленне аб тым, як можна доўга заставацца здаровым. Па выніках мерапрыемства можна сказаць, што нашы вучні ведаюць, як быць здаровым і што для гэтага трэба рабіць на працягу жыцця.