2 сакавіка 2024 года

02.03.2024

Гадзіна зносін “Моладзь – гэта будучае Беларусі”

У рамках 6-га дня (а гэта быў дзень грамадзянскасці і патрыятызму)праайшла гадзіна зносін “ Моладзь – гэта будучае краіны”.  На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5-7 класаў. Гадзіна прайшла ў форме вуснага часопіса. У час мерапрыемства падлеткі пазнаёміліся з дзейнасцю сваіх аднагодкаў, членаў БРПА і БРСМ у цімураўскім і валанцёрскім руху, экалагічных і працоўных акцыях, спартыўных мерапрыемствах, творчых конкурсах. Завяршылася мерапрыемства падрыхтоўкай прэзентацый “Нашы добрыя справы” і дэманстрацыяй падрыхтаваных прэзентацый. Вучні актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве, праяўлялі зацікаўленнасць і жаданне выконваць прапанаваныя заданні.