Профарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі школы

07.02.2023

4 лютага ва ўстанове адукацыі прайшла профарыентацыйная сустрэча з выпускнікамі нашай школы, а зараз студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў нашай краіны.

         Савіцкая Вікторыя з’яўляецца студэнткай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Дзяўчына вучыцца на педагагічным факультэце і ў будучым плануе працаваць настаўніцай пачатковых класаў. Абраная спецыяльнасць дзяўчыне вельмі падабаецца, таму Вікторыя з ахвотай згадзілася на прапанову паспрабаваць свае сілы ў прафесіі і зараз сумяшчае вучобу і работу ў адной са школ г.Гродна. Дзяўчына падзялілася з прысутнымі сваімі ўражаннямі і выказала меркаванне, што быць педагогам – гэта значыць умець перадаваць свае веды іншаму, а складаныя рэчы зрабіць лёгкімі. Вікторыя адказала на пытанні вучняў нашай школы і адзначыла, што выбар мэтавага накіравання на педагагічную спецыяльнасць – гэта гарантаванае месца працы ў будучым.

         Цікавай і змястоўнай аказалася гутарка з выпускніцай геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна Сівук Палінай. Дзяўчына адзначыла, што дадзены ўніверсітэт – гэта цэнтр адукацыі, навукі і культуры вобласці, інтэлектуальнае ядро рэгіёна. Паліна вельмі задаволена абранай спецыяльнасцю і рэкамендавала будучым выпускнікам больш увагі надаваць педагагічным і аграрным спецыяльнасцям, так як дадзены накірунак актуальны на рынку працы і ў будучым праблем з працаўладкаваннем не ўзнікне.

   

 

Ещё в этом разделе