ЭЙСМОНТ ВИТАЛИЙ - участник телепроекта “Я знаю”

19.02.2023

19 лютага 2023 года ў эфіры тэлевізійнага канала “Беларусь 1” была паказана тэлеперадача “Я знаю”, яе  удзельнікам з’яўляўся вучань 8 класа Эйсмант Віталій, які вельмі ўдала прайшоў першы тур тэлевізійнай гульні, па выніках якога набраў 8 балаў (пераможца тура набраў 9). На жаль, другі тур для хлопца аказаўся няўдалым.  Але гэта не змарнавала настрою нашага  ўдзельніка, бо трапіць на такі тэлевізійны праект, па словах Віталія, ужо з’яўляецца вялікай удачай. За ўдзел у перадачы ён быў узнагароджаны дыпломам удзельніка і памятнымі прызамі.

Пажадаем Віталію далейшых поспехаў у вучобе і спадзяёмся, што цераз 2 гады ён яшчэ пра сябе заявіць.

Ещё в этом разделе