Кампліменты сваёй роднай мове

21.02.2023

21 лютага 2023 года ва ўстанове адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” праводзіліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы.

Распачаўся дзень з акцыі “Гавары са мной па-беларуску”, да якой далучыліся ўсе вучні школы і настаўнікі. Урачыста прайшло мерапрыемства “Нам засталася спадчына”,  на якім вучні 5-11 класаў не толькі яшчэ раз узнавілі і пашырылі свае веды па беларускай мове, але і з задавальненнем акунуліся ў свет беларускай музыкі, у свет паэтычнага беларускага слова. Інтэрактыўная хвілінка “Скажы камплімент сваёй роднай мове” паказала, што ўсе прысутныя любяць і шануюць роднае слова.

Вучні пачатковых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у КВіЗе “Мова, родная мая!” Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свой творчы падыход і неабыякавасць да конкурсных заданняў.

Акрамя таго вучні і настаўнікі школы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце і не толькі праверылі свае веды па беларускай мове, але і даведаліся пра адметнасці архітэктурнай жамчужыны Гродна – Новага і Старога замкаў.

        Вучаніцы 11 “Б” класа Гайчук Ганна і Туміловіч Лізавета прынялі ўдзел у абласным чэленджы “Паэтычны дзень з роднай мовай”, арганізаваным Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства”

Праведзеныя мерапрыемствы садзейнічалі выхаванню нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Дзень прынёс многа станоўчых эмоцый і новых ведаў.

Ещё в этом разделе