Аўдзеева Паліна - прызёр рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

30.03.2023

 28-29 сакавіка 2023 года ў рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбыўся рэспубліканскі фэст юных экскурсаводаў.

 Удзельнікамі рэспубліканскага фэсту сталі навучэнцы, адабраныя рэспубліканскім журы сярод пераможцаў і прызёраў абласных (Мінскага гарадскога) этапа рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

 На рэспубліканскім фэсце былі прадстаўлены лепшыя экскурсіі навучэнцаў ‑ удзельнікаў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі у намінацыях: «Роднымі пуцявінамі» і «Скарбонка часу».

Юныя экскурсаводы музеяў прэзентавалі экскурсіі «Музей у чамадане».

 Цэнтральнай з’явай рэспубліканскага фэсту стала ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага цэнтру экалогіі і краязнаўства.

 Дыпломам ІІ ступені і катоўным выданнем "99 знакамітых мясцін Беларусі" ўзнагароджана вучаніца 11 класа нашай школы Аўдзеева Паліна ў намінацыі "Скарбонка часу" рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Віншуем Паліну, яе кіраўнікоў Эйсмант Л.В., Чэрнік А.М., Аўдзееву А.В. і жадаем поспехаў!

 

 На фэсце Паліна прэзентавала экскурсію "Музей у чамадане" пад назвай "Святлом павагі сон герояў ахаваем", якая прысвечана героям за вызваленне Лунна у гады вайны і прыняла ўдзел у круглым стале з удзелам Міністра адукацыі Андрэем Іванавічам Іванцом.

 

 Чытаць  

Рэспубліканскі фэст сабраў у сталіцы пераможцаў і прызёраў конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты»

Ещё в этом разделе