Свята "Напісаннае застаецца...."

04.09.2023

Свята "Напісаннае застаецца...."  прысвечанае Дню беларускага пісьменства і друку

Як і кожны год, у першую нядзелю верасня, у Беларусі праводзіцца грандыёзнае свята, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Сёлета свята, скіраванае на беражлівае захаванне і развіццё духоўнай спадчыны краіны, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, падтрымку літаратуры і кнігавыдання, прайшло  на Віцебшчыне, у Гарадку,  і стала юбілейным – трыццатым.

У нашай школе  з нагоды гэтага свята таксама было арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, дзе кожны з прысутных яшчэ раз сутыкнуўся з беларускім пісьменствам, узнавіў свае веды пра пачынальнікаў беларускага слова і іх уклад у беларускую культуру і літаратуру на свяце “Напісанае застаецца…”

Адкрыла свята   Лука А.В., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, якая распавяла пра гісторыю ўтварэння свята, пра гарады, якія прымалі мерапрыемствы Дня беларускай пісьменнасці, пра Гарадок, які з’яўляецца радзімай пачынальніка новай беларускай літаратуры Канстанціна Вераніцына, пра яго паэму “Тарас на Парнасе”.  

Гульня “З вытокаў роднай мовы” захапіла настаўнікаў і вучняў родным словам, нагадала залацінкі народнай мудрасці, прымусіла ўспомніць адметнасці беларускай мовы, асаблівасці яе граматыкі, фанетыкі, словаўтварэння.

Конкурс чытальнікаў “Паэты Беларусі аб сваёй Радзіме”,  праведзены Валенцюкевіч В.С., настаўнікам рускай мовы і літаратуры, яшчэ раз падкрэсліў, што нашы беларускія паэты з любоўю і аддаданасцю любяць сваю Радзіму. А ўдзельнікам конкурсу удалося эмацыянальна перадаць гэтую любоў да свайго ронага краю.

Фінальнай кропкай свята стала прэзентацыя кнігі “Повязь часоў праз лёсы людзей”, выдадзеная Чэрнік А.М., настаўнікам інфарматыкі, і Эйсмант Л.У., намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Удзельнікі прэзентацыі былі здзіўлены не толькі тым, што наша Лунненшчына багата знакамітымі людзьмі, але яшчэ і тым, што ў наш час выданне кніг стала больш простай справай.

Пры заканчэнні свята выступіў дырэкта школы Чэрнік Віктар Мечыслававіч, які адзначыў, што ведаць і шанаваць роднае слова, захоўваць памяць пра пачынальнікаў беларускай пісьменнасці, любіць і чытаць кнігі – гэта вельмі важна, бо без кнігі, без ведаў сучасны чалавек не можа існаваць.

Свята ўдалося!

   

Ещё в этом разделе