Дзень народнага адзінства - 17 верасня

13.09.2023

Шчыра віншуем Вас з Днём народнага адзінства!

Дзень народнага адзінства будзе адзначацца 17 верасня (не выхадны дзень). Гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі.

17 верасня 1939 года пачаўся Вызваленчы паход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, у выніку чаго яна была ўз'яднана з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Уз'яднанне Беларусі дазволіла не толькі аб'яднаць сучасную тэрыторыю нашай краіны, але і згуртаваць у межах нашай адзінай дзяржавы беларускі народ.

Няхай Дзень Уз'яднання Беларусі будзе для ўсіх нас яркай шляхаводнай зоркай гісторыі і прыкладам для пераадольвання любых - нават самых цяжкіх - выпрабаванняў і перашкодаў на шляху гуртавання нашага народа і развіцця суверэннай, адзінай і моцнай беларускай дзяржавы!

Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

У гісторыі кожнай краіны бываюць складаныя часы, калі для захавання суверэнітэту, прадаўжэння спакойнага стабільнага жыцця грамадства, эканамічнага развіцця асабліва важным становіцца згуртаванне народа. Таму бягучы год аб’яўлены Годам народнага адзінства. У нас шмат таго, што аб’ядноўвае: нацыянальныя традыцыі, гераічнае мінулае, унікальная гісторыка-культурная спадчына і выдатныя людзі.

Единый урок памяти ко Дню народного единства 

 

Ещё в этом разделе