Диалоговая площадка “Память, не имеющая забвенья”

24.10.2023

 

20 кастрычніка 2023 года ва ўстанове адукацыі адбылася дыялогавая пляцоўка “Памяць, якая не мае забыцця” з удзелам старшага памочніка пракурора Мастоўскага раёна Арыны Андрэеўны Войцюль.

Акрамя таго на мерапрыемства былі запрошаны старшыня Лунненскага выканаўчага камітэта Вольга Анатольеўна Каранеўская, старшыня Лунненскай першаснай ветэранскай арганізацыі Марыя Іванаўна Паўшок, малалетні вязень фашысцкіх канцлагераў Станіслаў Пятровіч Дубіцкі разам са саёй жонкай Валянцінай Аляксандраўнай.  На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 8-11класаў і настаўнікі школы.

Вучні і прысутныя госці абмеркавалі факты  генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Старшы памочнік пракурора вельмі грунтоўна расказала аб праведзенай рабоце Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь па  выяўленні фактаў генацыду беларускага народа.

Па завяршэнні свайго выступлення Арына Андрэеўна перадала ў народны музей баявой славы кнігу “Генацыд беларускага народа. Лагеры смерці” пад рэдакцыяй генеральнага пракурора Беларусі, доктара юрыдычных навук Андрэя Шведа.

Валянціна Іванаўна Дубіцкая, жонка малалетняга вязня Станіслава Пятровіча Дубіцкага, у пацверджанне фактаў, пра якія расказвала Арына Андрэеўна, расказала страшную гісторыю пра нараджэнне свайго мужа ў жудасных умовах кацлагера ў Германіі, дзе знаходзілася яго маці.

Марыя Іванаўна Паўшок распавяла пра свайго бацьку, вязня канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, якому цудам удалося выжыць у тых страшных і бесчалавечных умовах і які выжыў толькі таму, што лагер вызвалілі савецкія войскі.

Старшыня Лунненскага выканаўчага камітэта Вольга Анатольеўна Каранеўская расказала пра тую вялікую працу, якая робіцца Лунненскім сельскім Саветам па захаванні і добраўпарадкаванні памятных месц аб салдатах і мірных жыхарах загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнік народнага музея баявой славы Ларыса Уладзіміраўна Эйсмант  прадставіла экспазіцыю “Нельга зразумець! Нельга дапусціць! Нельга апраўдаць!”, прысвечананую генацыду беларускага народа.

Базарскі Ілля, вучань ХІ класа нашай школы, пазнаёміў усіх з самай цікавай старонкай свайго апошняга школьнага лета. Ён прадстаўляў Гродзенскую вобласць, Мастоўскі раён і нашу школу ў міжнародным культурна-адукацыйным праекце “Поезд памяці”.

На прыканцы мерапрыемства прагучала песня  “Памяць” у выкананні музычнага кіраўніка школы Ірыны Іванаўны Сідар.

 

Ещё в этом разделе