Станоўчыя эмоцыі і новыя веды па роднай мове

24.02.2024

З 19 па 23 лютага 2024 года ва ўстанове адукацыі “Лунненская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза Івана Шарамета” праводзіўся Тыдзень роднай мовы.

Распачаўся тыдзень з акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, да якой далучыліся ўсе вучні і настаўнікі школы.  У бібліятэцы школы была адкрыта  кніжная выстава  “Ільняная, жытнёвая, славянская, мова беларуская мая…”

21 лютага ўрачыста і займальна прайшла святочная праграма “У нас хапае слоў сваіх…”, якая была прымеркавана Дню роднай мовы. Падчас мерапрыемства вучні 5-11класаў і педагогі школы ўзнавілі і пашырылі свае веды па беларускай мове, з задавальненнем акунуліся ў свет беларускага паэтычнага слова, беларускай песні, прагледзілі мультыплікацыйны фільм “Класікі і шахматы”.

Акрамя таго, 21 лютага вучні старэйшых класаў і настаўнікі школы прынялі ўдзел у Гродзенскім абласным дыктанце.

Вучаніца 9 класа Бобча Ліяна – у абласным чэленджы “Дзень роднай мовы”, арганізаваным Гродзенскім абласным цэнтрам турызму і краязнаўства”

22 лютага 22 вучні 4-10 класаў удзельнічалі ў гульні-конкурсе па беларускай мове “Буслік”.

23 лютага вучні пачатковых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Пагуляем у роднае слова. Маленькія ўдзельнікі мерапрыемства паказалі свой творчы падыход і неабыякавасць да конкурсных заданняў.

        Адным словам, Тыдзень роднай мовы ў нашай установе адукацыі прынёс нам многа станоўчых эмоцый і новых ведаў па роднай мове.

 

 

Ещё в этом разделе