Задачи и функции

                          МЭТА І ЗАДАЧЫ ДЗЕЙНАСЦІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

на 2024/2025 навучальны год

 

Мэта дзейнасці педагагічнага калектыву на 2024/2025 навучальны год: забеспячэнне сучаснай якасці адукацыі, павышэнне яе эфектыўнасці ў адпаведнасці з актуальнымі і перспектыўнымі патрэбамі асобы, грамадства і дзяржавы.

 

Прыярытэтныя задачы:

  1. Павысіць якасць адкукацыі праз:

       павышэнне ўзроўню функцыянальнай адукаванасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў і пазакласнай дзейнасці;

      узмацненне практычнай накіраванасці вучэбных заняткаў і арганізацыі праектнай дзейнасці вучняў;

      прымяненне актыўных метадаў і прыёмаў работы з вучнямі рознага ўзроўню матывацыі да навучання;

     удасканаленне сістэмы работы па выяўленні і падтрымцы высокаматываваных і адораных вучняў, далучэння іх да даследчай дзейнасці, удзелу ў алімпіядах;

развіццё здароўезберагальнага асяроддзя, забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання вучняў ва ўстанове адукацыі.

  1. Стварыць умовы для захавання здароўя вучняў праз удасканаленне фізкультурна-аздараўленчай работы, удзел у фізкультурна-аздараўленчых святах, акцыях; павышэнне персанальнай адказнасці кожнага педагога за выкананне ўсіх умоў і патрабаванняў правілаў бяспечных паводзін для забеспячэння і захавання здароўя і бяспечнай жыццядзейнасці вучняў.
  2. Накіраваць дзейнасць педагагічнага калектыву на выхаванне грамадзянскай самасвядомасці вучняў, іх адказнасці за супрацьпраўныя паводзіны праз:

        павышэнне эфектыўнасці работы па развіцці навыкаў бяспечных паводзін, інфармацыйнай культуры, прававой  адказнасці вучняў,   укараненне сучасных форм і методык работы;

          удасканаленне работы ў шосты школьны дзень, канікулярны перыяд, вольны ад вучобы час;

          актывізацыю творчай дзейнасці вучняў па арганізацыі праектнай дзейнасці, укараненні новых падыходаў;

          павышэнне ўзроўню прававой і гендарнай культуры ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

  1. Удасканальваць падыходы да арганізацыі метадычнага суправаджэння прафесійнага росту педагога праз:

        удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучняў;

     актуалізацыю і паглыбленне ведаў педагогаў аб сучасных падыходах да праекціравання ўрока і рэалізацыі адукацыйнага, развіццёвага і выхаваўчага патэнцыялу вучэбных заняткаў;

         фарміраванне патрэбнасці ў бесперапыннай самаадукацыі;

   стымуляванне да павышэння кваліфікацыйнага ўзроўню, абагульненню і распаўсюджванню эфектыўнага педагагічнага вопыту;

     актыўны ўдзел у рэалізацыі эксперыментальнага праекта “Апрабацыя мадэляў кіравання якасцю адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”.

  1. Працягнуць працу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базы ўстановы адукацыі для стварэння якаснага і камфортнага адукацыйнага асяроддзя для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу праз павелічэнне аб’ёмаў пазабюджэтнай дзейнасці, пашырэнне спектра платных адукацыйных паслуг, беражлівыя адносіны да матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, актывізацыю працы па зборы другаснай сыравіны, прыцягненне спонсарскіх сродкаў.

 

 

 

поделиться в: